Беларусь падпісала з Іранам мемарандум аб абаронным супрацоўніцтве

Міністры абароны Ірана і Беларусі падпісалі ў панядзелак у Тэгеране
мемарандум аб паразуменні ў вобласці абароннага супрацоўніцтва. У падпісаным дакуменце Мустафа Наджар і Леанід Мальцаў адзначылі намер
іранскага і беларускага кіраўніцтва развіваць усебаковыя адносіны паміж
дзвюма краінамі з акцэнтам на пашырэнне і кансалідацыю
ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

За час двухдзённага візіту ў Тэгеран
беларускі міністр сустракаўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі
ваенна-палітычнага кіраўніцтва Ірана, у тым ліку з прэзідэнтам Махмудам
Ахмадзінежадам і галоўнакамандуючым Корпусам Ісламскай рэвалюцыйнай
гвардыі Рахімам Сафаві, паведамляе іранскае інфармагенцтва "Farsnews".