Беларусь паднялася на 5 пунктаў у рэйтынгу каэфіцыентаў УЕФА

Абнародаваны абноўлены рэйтнг каэфіцыентаў УЕФА. Як паведамляе сайт Нямецкага футбольнага саюзу, на першае месца выйшла Англія (71,721 балы), на другім месцы Іспанія (68,016), на трэцім - Італія (58,910). Беларусь мае 8,332 балы і 34-е месца. У параўнанні з мінулай табліцай каэфіцыентаў нашая краіна паднялася на 5 пунктаў. Такога ўзлёту не паўтарыла ніводная краіна!
Цікава, што па выніках сезону 2007/2008 года Беларусь дзеліць 16-17 месцы з Польшчай. Нашыя каманды (найперш БАТЭ) выступілі лепш за каманды Чэхіі, Румыніі, Бельгіі, Шатландыі, Сербіі, Нарвегіі, Аўстрыі, Швецыі.

Нагадаем, што рэйтынг кожнай еўрапейскай краіны разлічваецца УЕФА па выніках выступлення яе камандаў у еўрапейскіх кубкавых турнірах за пяць гадоў. За гэты перыяд кожная каманда атрымлівае 2 ачкі за перамогу і 1 ачко за нічыю. Каэфіцыент краіны вылічваецца шляхам дзялення сумарнай колькасці здабытых ачкоў на колькасць камандаў, якія выступалі ад яе ў еўракубках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі