Беларусь не прапусціла ў Расію санкцыйныя тавары на 3 мільёны долараў

Беларусь не прапусціла ў Расію санкцыйныя тавары на 3 мільёны долараў

Беларусь не прапусціла ў Расію санкцыйныя тавары на 3,1 млн долараў. Такія дадзеныя па выніках працы ў мінулым годзе агучыла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Як вядома, Расія ў адказ на санкцыі Захаду ўвяла антысанкцыі — на сельгаспрадукцыю і харчаванне. Рассельгаснагляд неаднаразова заяўляў, што з Беларусі на расійскую тэрыторыю трапляе санкцыйная прадукцыя. Мінск называе эфектыўнай мерай спынення гэтага працу ўнутры краіны мабільных груп мытнікаў. Летась было выяўлена больш за 200 правапарушэнняў пры вывазе тавараў, якія прызначаліся расійскім спажыўцам.

Паведамляецца, што на працягу 2015 года было спынена 225 спробаў увозу ў Беларусь з Расіі мяса, рыбы, гародніны і садавіны з парушэннямі, у тым ліку былі пытанні да якасці. Кошт гэтай прадукцыі ацэньваецца на 2,5 млн долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі