Беларусь не мае кантракту на пастаўку нафты ў лютым

Беларусь пакуль не падпісала кантракт на пастаўку нафты ў лютым, таму што расійскі бок прапаноўвае купляць сыравіну па коштах вышэй за сусветныя. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў меркаванне, што расійскія кампаніі спецыяльна робяць такія прапановы. Па словах Лукашэнкі, дэлегацыі, якая вядзе перамовы ў Маскве, дадзены прамыя ўказанні: калі расійскія кампаніі будуць прапаноўваць падобныя кантракты па такіх коштах, то пры транзіце праз Беларусь яны будуць абкладацца дадатковай пошлінай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі