Беларусь не будзе залежаць ад паставак расійскага ўрану

Нават калі Расія будзе генеральным партнёрам Беларусі ў будаўнітцве АЭС, наша краіна не будзе залежаць ад паставак ядзернага паліва з Расіі. Такую заяву зрабіў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Міхалевіч. Выступаючы на семінары ў Аб'яднаным інстытуце энэргетычных і ядзерных даследаванняў "Сосны", спецыяліст зазначыў, што на сённяшні дзень манаполіі на ядзернае паліва ў свеце няма. На складах яго назапасілася столькі, што ўсе атамныя электрастанцыі свету могуць працаваць на ім сем гадоў.

Акадэмік лічыць, што пастаўшчыкамі паліва для нашай краіны акрамя Расіі могуць быць Кітай і Францыя. Напрыклад, французская кампанія "Арэва" прапанавала варыянт кааперацыі з расійскімі ўладальнікамі ядзерных рэактараў, бо беларуская замова для яе занадта малая. У выпадку супрацоўніцтва французская кампанія зможа пастаўляць ядзернае паліва на беларускую і расійскія АЭС. Па словах А.Міхалевіча, упершыню такім шляхам пайшла амерыкана-японская кампанія "Вестінхаўз-Тошыба".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі