Беларусь не будзе даваць грошы ў антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС

Беларусь не будзе донарам антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Андрэй Кабякоў. Паводле яго слоў, ёсць такая прапанова, якая яшчэ будзе "сур'ёзна абмяркоўвацца". Кабякоў адзначыў, што ў той час, калі ў Расіі ёсць "адносна свабодныя рэсурсы" і яна ўжо ўнесла грошы ў антыкрызісны фонд, Беларусь актыўна шукае крэдыты. "Таму прымаць актыўны ўдзел у фармаванні антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было б непаслядоўна", — адзначыў ён.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі