Беларусь наведае прэм’ер-міністр Грузіі

Беларусь наведае прэм’ер-міністр Грузіі

11 лістапада міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з намеснікам кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Грузіі Давідам Джалаганія. Сустрэча адбылася ў рамках беларуска-грузінскіх кансультацый на ўзроўні МЗС дзвюх краін.

Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемаразумення і даверу, які склаўся ў беларуска-грузінскіх стасунках, а таксама канстатавалі значную актывізацыю кантактаў на ўсіх узроўнях у 2015 годзе.

Макей і Джалаганія абмеркавалі выкананне дамоўленасцяў, дасягнутых падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі сёлета ў красавіку, а таксама закранулі пытанні двухбаковага палітычнага ўзаемадзеяння. Сярод такіх пытанняў — арганізацыя афіцыйнага візіту кіраўніка грузінскага ўрада Іраклія Гарыбашвілі ў Беларусь і пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба МЗС.

Фота: МЗС

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі