Беларусь можа зарабіць на пастаўках калію ў 2023 годзе больш, чым звычайна

"Беларуськалій" / Еўрарадыё
"Беларуськалій" / Еўрарадыё

У 2023 годзе беларускія пастаўкі калійных угнаенняў скароцяцца на 25-40% да ўзроўню 2021 года, піша Nutrien. Але цэны на калійныя ўгнаенні за 2022 год моцна выраслі. Нягледзячы на скарачэнне паставак, Беларусь у 2023 годзе страціць не так ужо і шмат.

Паводле падлікаў экспертаў, у 2023 годзе Беларусь можа зарабіць на экспарце калійных угнаенняў да $4,4 млрд. Для параўнання: у 2020 годзе даход ад продажаў склаў $2,41 млрд.

Чаму мы параўноўваем менавіта з 2020 годам? Белстат схаваў звесткі па гандлі калійнымі ўгнаеннямі з сярэдзіны 2021 года. Аднак з абрыўкаў статыстыстычных дадзеных і прагнозу Nutrien Еўрарадыё разам з эканамістам даведалася, на што разлічваць Беларусі і ці дапаможа гэта эканоміцы.


Колькі калію можна прадаць?

За 2021 год поўных звестак па экспарце калію ўжо не было. Кампанія OEC, якая збірае звесткі з адкрытых крыніц, ацэньвае калійны экспарт Беларусі ў 2021 годзе ў $2,63 млрд. Гэтая лічба блізкая да праўды, паколькі ў студзені-красавіку 2021 года Беларусь экспартавала калію на $834,1 млн. Гэта апошнія афіцыйныя звесткі.

Беларусь может заработать на поставках калия в 2023 году больше, чем обычно
Экспарт калійных угнаенняў у студзені-красавіку 2021 года / Белстат

Каб прыкладна палічыць, колькі калію было адгружана ў 2021 годзе, $2,63 млрд падзелім на апошнія звесткі па цане калійных угнаенняў. Выходзіць каля 13,15 млн тон.

Беларусь может заработать на поставках калия в 2023 году больше, чем обычно
Цана на калійныя ўгнаенні ў студзені-сакавіку 2021 года / Белстат

Значыць, Nutrien прагназуе, што пастаўкі ў 2023 годзе скароцяцца прыкладна да 7,9-9,9 млн тон калію. У 2020 годзе было экспартавана 11,8 млн тон.
 

На каліі можна зарабіць да $ 5 млрд, але гэта не ўратуе

У апошнія гады ўмовы для прадаўцоў калійных угнаенняў істотна палепшыліся, кажа навуковы супрацоўнік BEROC Алег Мазаль.

У 2022 годзе сусветныя цэны на калійныя ўгнаенні складалі ў сярэднім каля 800 долараў за тону, у 2023 годзе цана крыху знізілася. У лютым 2023 года яна складала каля 645 долараў за тону. Для параўнання ў 2020 годзе рэжым Лукашэнкі прадаваў калійныя ўгнаенні ў Бразілію па 342 долара. Рост цаны на хлоркалій сведчыць аб істотным дэфіцыце калійных угнаенняў на сусветным рынку. Таму, думаю, нарасціць экспарт калійных угнаенняў магчыма, асноўнае пытанне, ці хопіць для гэтага вытворчых магутнасцей у "Беларуськалія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі