Беларусь летась гандлявала зброяй з Суданам, Арменіяй і Эрытрэяй

З Суданам, Арменіяй і Эрытрэяй гандлявала зброяй Беларусь у 2007 годзе. Сёння ў Рэестры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па звычайных узбраеннях з'явіліся звесткі пра здзелкі нашай краіны на рынку зброі.  У Судан былі пастаўленыя два бронетранспарцёры, у Эрытрэю - дзевяць рэактыўных сістэм залпавага агню "Ураган", у Арменію - дзесятак гаўбіц. Уся зброя - расійскай вытворчасці. Сумы кантрактаў не называюцца.

Рэестр ААН сведчыць, што летась Беларусь ніякага ўзбраення і вайсковай тэхнікі, якія кваліфікуюцца як "звычайныя ўзбраенні", не набывала, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі