Беларус хацеў прадаць вінтоўку з аптычным прыцэлам

23 жніўня ў Астравецкім раёне смаргонскія памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў збыць наразную агнястрэльную зброю з аптычным прыцэлам і прыстасаваннем для бясшумнай стральбы. Таксама ён прадаваў каля 200 баявых патронаў да гэтай вінтоўкі, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта. 

Пры сабе ён меў яшчэ 18 патронаў і грошы. 

Дома ў мужчыны прайшоў ператрус: знайшлі пнеўматычную вінтоўку нявызначанага ўзору з прыкметамі пераробкі.

На яго пачалі крымінальную справу за збыт агнястрэльнай зброі. Мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі і штраф.

Беларус прадаваў вінтоўку з аптычным прыцэлам / t.me/gpkgovby
Беларус прадаваў вінтоўку з аптычным прыцэлам / t.me/gpkgovby
Беларус прадаваў вінтоўку з аптычным прыцэлам / t.me/gpkgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.