Беларусь і Ўкраіна падрыхтуюць сумесныя праекты па “Ўсходнім партнёрстве”

Беларусь і Ўкраіна рыхтуюць сумесныя праекты ў межах праграмы “Ўсходняе партнёрства” і плануюць іх сумесную падачу.
Пра гэта заявіў украінскі прэзідэнт Віктар Юшчанка падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Івана-Франкоўску.

Паводле яго слоў, Еўракамісія падтрымлівае такую ідэю. Юшчанка адзначыў, што "ў сістэме праграмы Ўсходняга партнёрства Ўкраіна і Беларусь будуць зыходзіць супольна".

У прыватнасці, па яго словах, хуткім часам адбудзецца сустрэча памежных і мытных органаў дзвюх краін, дзе будуць выпрацаваны далейшыя сумесныя дзеянні па ўпарадкаванні мяжы і мытнай дзейнасці.

Падводзячы вынікі беларускіх-украінскіх перамоў, Юшчанка падкрэсліў, што "ўсе праблемы развязаныя". У першую чаргу, растлумачыў ён, гаворка ідзе пра дзяржаўную мяжу.

"Інтэрфакс-Захад"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі