Беларусь і Ўкраіна падпісалі дамову пра транспартаванне нафты

Пра гэта заявіў начальнік упраўлення замежнаэканамічнай дзейнасці кампаніі "Укртранснафта" Міхаіл Краўчанка.
Па яго словах, на мінулым тыдні Беларусь і кампанія "Укртранснафта" падпісалі дамову пра транспартаванне нафты па нафтаправодзе Адэса — Броды. Як адзначае БелаПАН, Краўчанка не стаў удакладняць падрабязнасці дасягнутых дамоўленасцяў, спасылаючыся на камерцыйную таямніцу.

Як паведамлялася раней, Беларусь і Ўкраіна вядуць перамовы пра пераклад трубаправода Адэса — Брады ў аверсны рэжым для пастаўкі па ім нафты, якую Беларусь купляе ў Венесуэле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі