Вы тут

Беларусь і Расію не запрасілі на ўгодкі вызвалення канцлагера Маўтхаўзен

Канцлагер Маўтхаўзен / polskieradio24.pl

Афіцыйныя асобы Расіі і Беларусі не запрошаныя на цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера Маўтхаўзен, паведамляе Austria Press Agency.

Раней афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расіі не запрасілі на 77-ю гадавіну вызвалення Бухенвальда. Гэта адбылося пасля таго, як у выніку вайны Расіі супраць Украіны загінуў экс-вязень Бухенвальда Барыс Раманчанка

На цырымоніі ў Бухенвальдзе Беларусь прадстаўляў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, а замест чырвона-зялёнага сцяга быў узняты бел-чырвона-белы. За гэта Генпракуратура Беларусі пачала крымінальную справу.

Канцлагенр Маўтхаўзен існаваў з 1938 па 1945 год. Сярод самых вядомых яго ахвяраў — савецкі генерал-лейтэнант Дзмітрый Карбышаў і ўкраінец Юліян Савіцкі, які 30 чэрвеня 1941 года абвясціў па радыё ў Львове пра незалежную ўкраінскую дзяржаву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.