Беларусь і Расія могуць стварыць любую па колькасці групоўку войскаў — Вальфовіч

Беларускія вайскоўцы / t.me/modmilby
Беларускія вайскоўцы / t.me/modmilby

Беларусь і Расія могуць ствараць "любую па складзе і колькасці групоўку войскаў адэкватна абстаноўцы, якая складзецца". Такую заяву ў інтэрв'ю sputnik.by зрабіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч. Паводле яго слоў, гэта стала магчымым у выніку падпісання ў пачатку снежня ў Мінску міністрамі абароны РБ і РФ дадаткаў і зменаў да дзейнага пагаднення.

Па звестках украінскіх уладаў, у Беларусі ўжо знаходзіцца больш за 10 тысяч расійскіх вайскоўцаў. "У залежнасці ад дынамікі сітуацыі будуць прымацца адпаведныя рашэнні аб далейшым яе [групоўкі] нарошчванні ў тым складзе, які гарантавана астудзіць любыя "гарачыя галовы", — заявіў Вальфовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі