Беларусь і Расія адпрацоўваюць узаемадзеянне ў радыёэлектроннай барацьбе

Расія і Беларусь будуць разам супрацьстаяць размяшчэнню элементаў амерыканскай Супрацьракетнай абароны ў Еўропе. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Анатоль Сердзюкоў на адкрыцці калегіі ваенных ведамстваў дзвюх краінаў у Маскве. Пашырэнне NATO, магчымае з’яўленне ва Усходняй Еўропе амерыканскай Супрацьракетнай абароны, абвастрэнне сітуацыі на Блізкім Усходзе падштурхоўвае дзве краіны да больш актыўнага ўзаемадзеяння ў вайсковай і вайскова-палітычнай сферах, падкрэсліў Сердзюкоў.

Таксама быў вызначаны комплекс сумесных мерапрыемстваў, “накіраваных на стварэнне ўзаемадзеяння ў галіне радыёэлектроннай барацьбы”.

РИА “Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі