Беларусь і Нямеччына абмяняліся злодзеямі

Інтэрпол перадаў з Нямеччыны ў Беларусь злачынцу. Перад гэтым Беларусь аддала Нямеччыне аўтазлодзея, адзначае БелаПАН. 31-гадовага беларуса шукалі за саўдзел у крадзяжы. Злачынства адбылося ў 2007 годзе ў Расонах на Віцебшчыне. Двух яго ўдзельнікаў атрымалася затрымаць, трэці ўцёк. У жніўні мінулага года яго затрымала нямецкая паліцыя.

28 сакавіка з Мінску ў Нямеччыну быў адпраўлены 34-гадовы грамадзянін Украіны. Яго затрымалі ў Гомелі. Паліцыя вінаваціць украінца ў тым, што разам з суайчыннікамі ён перапраўляў з Нямеччыны крадзеныя дарагія аўтамабілі для далейшага продажу. Агульная сума шкоды нямецкаму боку склала каля 3,6 млн еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі