Беларусь і Еўрасаюз гатовыя абмеркаваць сумесныя энергетычныя праекты

Беларусь і Еўрасаюз гатовыя абмеркаваць 5-6 рэальных сумесных праектаў у энергетыцы. Аб гэтым паведаміў першы віцэ-прэм'ер краіны Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, ужо ў сакавіку бягучага году наша краіна плануе выступіць з адпаведнымі прапановамі і правесці перамовы.

Сямашка падкрэсліў, што ўжо праглядаюцца пэўныя праекты, дзе і як Беларусь зможа працаваць з Еўрасаюзам і па якіх напрамках. Аднак ён не назваў, якія дакладна праекты могуць быць рэалізаваныя.

Сямашка заявіў, што гэта камерцыйная таямніца, але прапануемыя ідэі могуць быць карысныя і Еўрасаюзу, і Беларусі, паводле інфармацыі агенства БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі