Беларусь і Еўракамісія правядуць перамовы наконт утылізацыі боепрыпасаў

Перамовы пра ўтылізацыю супрацьпяхотных мінаў тыпу ПФМ-1 правядуць Беларусь і Еўракамісія.
У нашай краіне падлягаюць утылізацыі каля 3,5 млн такіх супрацьпяхотеных мінаў. А знішчэнне іх метадам адкрытага падрыву — шкодна для экалогіі і здароўя чалавека. Еўрапейская камісія прыняла рашэнне накіраваць на фінансаванне мерапрыемстваў па ўтылізацыі мінаў ПФМ-1 чатыры млн еўра.

БЕЛТА адзначае, што ў Беларусі ўжо знішчаныя амаль 300 тысяч супрацьпяхотных мінаў тратылавага напаўнення, якія падлягалі ліквідацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі