Беларусь хоча пастаўляць ежу і тэхніку ў Туніс: пакуль гандаль каля нуля

Якой валютай можа разлічвацца Туніс, пакуль незразумела / Reuters
Якой валютай можа разлічвацца Туніс, пакуль незразумела / Reuters

Беларусь зацікаўлена развіваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Тунісам. Прадаваць туды разлічваюць сельскагаспадарчую і грузавую тэхніку, а таксама харчаванне.

Пра гэта заявіў Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта Туніса Каіса Саіда з Днём Незалежнасці.

Мінск імкнецца развіваць і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны з Тунісам, які мае ўнікальную гісторыю, старажытнае культурная спадчына і значны ўплыў у рэгіёне Паўночнай Афрыкі, — піша прэс-служба Лукашэнкі.

Ён даўно кажа пра неабходнасць гандлю з Афрыкай, аднак пакуль справа не лепіцца. Летась экспарт у Туніс склаў усяго $54,8 млн, паведамляе Белстат. Амаль уся гэтая сума — пастаўкі "паўфабрыкатаў з жалеза". Увесь экспарт Беларусі ў 2021 годзе дасягнуў $39,9 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі