Беларусь чакае ў траўні рэшту расійскага крэдыту ў памеры $500 млн

Беларусь разлічвае атрымаць рэшту расійскага крэдыту ў памеры 500 млн долараў у траўні. Па словах кіраўніка Нацбанка Беларусі Пятра Пракаповіча, адпаведныя папраўкі ў бюджэт Расіі на 2009 год ужо ўнесеныя.

Як нагадвае БЕЛТА, Беларусь і Расія склалі дамову, якая прадугледжвае вылучэнне Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў памеры 2 млрд долараў у 2008-2009 гадах. Першы транш крэдыту ад Расійскай Федэрацыі ў памеры 1 млрд долараў паступіў на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацбанку Беларусі 18 лістапада 2008 года. Другі ў памеры 500 млн долараў — у сакавіку 2009 года.

Дзяржаўны крэдыт Расіі выдаецца Беларусі тэрмінам на 15 гадоў з адтэрміноўкай пагашэння асноўнай пазыкі ў 5 гадоў па стаўцы LIBOR +3% гадавых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі