Беларусь будзе разглядаць амерыканскія ПРА ў Еўропе як пагрозу — Мальцаў

Беларусь разглядае планаванае размяшчэнне элементаў ПРА ЗША ва Усходняй Еўропе як пагрозу. Пра гэта міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў заявіў, выступаючы 19 студзеня ў Маскве на навуковай канферэнцыі, прысвечанай пытанням арганізацыі нацыянальнай бяспекі Расіі.
Пры гэтым беларускі міністр зазначыў, што Узброеныя сілы нашай краіны — гэта не інструмент вядзення вайны, а інструмент яе недапушчэння.

Ён таксама прапанаваў наступную навуковую канферэнцыю прысвяціць пытанням арганізацыі ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі, паведамляе РИА Новости.

Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасць размяшчэння некаторых элементаў ПРА ў Польшчы і Чэхіі. Планы ЗША прадугледжваюць размяшчэнне 10 ракет-перахватчыкаў на тэрыторыі Польшчы, а радараў сістэмы ПРА — у Чэхіі, нагадвае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі