Беларусь атрымала апошнія $670 мільёнаў ад МВФ

Заключны, пяты транш крэдыту МВФ па праграме Stand-By паступіў у Беларусь. Грошы ў памеры 670 мільёнаў долараў ужо прыйшлі на рахунак Міністэрства фінансаў. Увогуле Беларусь атрымала ад МВФ каля 3,46 мільярдаў долараў. У Нацбанку Беларусі лічаць, што праграма Stand-by згуляла адну з ключавых роляў у стабілізацыі эканомікі краіны ў 2009 годзе і дазволіла падтрымаць стабільнасць на валютным рынку.

Чакаецца, што эксперты місіі МВФ наведаюць Мінск у траўні. Яны падсумуюць вынікі, якія прынесла праграма Stand-By, і абмяркуюць наступнае супрацоўніцтва Беларусі з фондам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі