Беларусь атрымае расійскі крэдыт на наступным тыдні

Расійскі крэдыт у памеры 500 млн долараў Беларусь атрымае не раней за 10 сакавіка, мяркуюць у Нацыянальным банку нашай краіны. Адна з прычын затрымкі - тры выхадныя дні, у тым ліку і панядзелак, 9 сакавіка, у Расіі.
Нагадаем, учора расійскі прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін падпісаў пастанову аб выдзяленні Беларусі крэдыта ў памеры 500 млн долараў і даручыў Міністэрству фінансаў аператыўна выканаць гэтае рашэнне.

Летась нашая краіна ўжо атрымала першую частку расійскага стабілізацыйнага крэдыта - 1 млрд долараў. Другі транш у памеры яшчэ аднаго мільярда долараў з ініцыятывы расійскага боку паступіць двума часткамі па 500 млн.

Дарэчы, знешняя дзяржаўная пазыка Беларусі ў 2008 годзе ўзрасла на 1 млрд 382 млн долараў і на 1 студзеня 2009 года складала 3 млрд 719 млн.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі