Беларусь апынулася сярод краін з самай дарагой электронікай

Беларусь апынулася сярод краін з самай дарагой электронікай

Беларусь апынулася сярод краін з самай дарагой электронікай. Рэйтынг склаў буйны лацінаамерыканскі анлайн-рыэлтар Linio, які правёў даследаванне коштаў на 14 розных папулярных прыстасаванняў у 72 краінах свету. Лацінаамерыканцаў цікавіла, дзе ж прадаецца самая танная электроніка. Беларусь заняла толькі 60-е месца, інфармуе сайт myfin.by. Побач з нашай краінай — Нігерыя, Балгарыя, Коста Рыка, Філіпіны. Апошняе месца заняла Венесуэла, а самая танная электроніка прадаецца ў Кувейце, Саудаўскай Аравіі і Малайзіі. Танней, чым у Беларусі, iPhone, Android-смартфон, MacBook ці лэптоп, можна купіць ва Украіне (43-е месца ў рэйтынгу) і Расіі (48-е месца).

"Самым танным стаў Сярэдні Усход, дзе, нягледзячы на высокі кошт жыцця, вельмі нізкія стаўкі ПДВ, — пішуць складальнікі рэйтынгу. — А самымі дарагімі — краіны кшталту Беларусі і Венесуэлы, дзе інфляцыя і бар'еры для імпарту моцна абмежавалі доступ спажыўцоў да рынку".

Падрабязны рэйтынг можна паглядзець тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі