Вы тут

Беларусь апынулася сярод краін з найгоршай кібербяспекай

ria.ru

Беларусь апынулася сярод краін з найгоршай кібербяспекай. Пра гэта сведчыць даследаванне, выкананае брытанскім рэсурсам Сomparitech, які спецыялізуецца на камп'ютарнай бяспецы. Сярод 60 дзяржаў свету, якія вывучаліся, Беларусь заняла восьмае месца (у дадзеным выпадку, чым вышэйшае месца ў рэйтынгу, тым горш), знаходзіцца паміж Пакістанам і Іранам. У нашай краіне зафіксаваны высокі адсотак шкоднаснага праграмнага забеспячэння на смартфонах (9,33%) і камп'ютарах (31,1%) карыстальнікаў.

Найгоршая сітуацыя з кібербяспекай у Алжыры, Інданэзіі, В'етнаме, Танзаніі і Узбекістане, найлепшая — у Японіі, Францыі, Канады, Даніі і ЗША. У нашых суседзяў сітуацыя лепшая, чым у Беларусі: Польшча — 40-я, Расія — 38-я, Латвія — 31-я, Украіна — 10-я (Літва ў рэйтынг не трапіла).