Беларус Антон Кушнір выйграў "срэбра" на этапе Кубка свету па фрыстайле

У Кітаі праходзіць другі этап Кубка свету па фрыстайле ў акрабатыцы. Лепшы вынік сярод беларусаў паказаў 23-гадовы Антон Кушнір, які заваяваў "срэбра". Яшчэ адзін беларус, прызёр Алімпіяд 1998 і 2006 гадоў Дзмітрый Дашчынскі, размясціўся на пятай пазіцыі. У жаночых спаборніцтвах Беларусь прадстаўляла Ала Цупер, якая заняла 8-е месца.

Пераможцам стала тытулаваная Джэкі Купер з Аўстраліі. Срэбны прызёр чэмпіянату свету-2007 беларуска Асоль Слівец не ўдзельнічала ў спаборніцтвах з-за траўмы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі