Беларус Андрэй Казусёнак стаў чэмпіёнам Еўропы па дзюдо

Кантынентальнае першынство праходзіць гэтымі днямі ў Тбілісі. У фінале Казусёнак, які выступае ў вагавой катэгорыі да 90 кілаграм, перамог грузіна Варлама Ліпартэліяні.

Бронзавыя медалі заваявалі літовец Караліс Боўза і азербайджанец Эльхан Мамадаў, перадае “Увесь спорт”.