Вы тут

Беларус Алег Навіцкі зноў узначаліць экспедыцыю на МКС

Алег Навіцкі / Reuters

Беларус Алег Навіцкі зацверджаны ў якасці камандзіра экіпажа, які адправіцца 9 красавіка на МКС, паведамляюць у карпарацыі "Раскосмас".

Разам з Навіцкім у працяглую экспедыцыю ляцяць Пётр Дуброў і астранаўт NASA Марк Вандэ Хай.

Зараз спецыялісты "Раскосмасу" праводзяць рэгламентныя работы па падрыхтоўцы экіпажа і карабля да запуску і стыкоўкі.

Цяперашняя экспедыцыя ў космас стане трэцяй у кар'еры ўраджэнца Чэрвеня Алега Навіцкага. Першы палёт, які доўжыўся 143 дні, ён здзейсніў у 2012 годзе. У 2016-м ужо ў якасці камандзіра асноўнага экіпажа ён правёў на МКС 196 сутак.

Навіцкі неаднаразова цешыў землякоў здымкамі родных мясцін, зробленых з космасу — размяшчаў у сацсетках фатаграфіі Мінска, Брэста і Гомеля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.