Беларус адмаўляе, што гвалтаваў расійскую порназорку

Порнаактрыса Любоў Бушуева (творчы псеўданім Лола Тэйлар) на мінулым тыдні паўдзельнічала ў праграме "Гаворым і паказваем" на тэлеканале НТВ.

Нагадаем, што 21-гадовая Любоў Бушуева выскачыла з трэцяга паверха пасля таго, як яе ўсю ноч гвалтавалі два мужчыны, прыкаваўшы кайданкамі. Адзін з іх — грамадзянін Беларусі. Па словах дзяўчыны, яна пазнаёмілася з мужчынам у сацсетках, прыйшла да яго на кватэру, а там былі два мужчыны. Яны прыгразілі знявечыць дзяўчыну, напаілі і ўсю ноч займаліся з ёй сэксам. Раніцай яна скокнула з акна, але мужчыны спусціліся за ёй і занеслі ў кватэру, дзе прыкавалі кайданкамі. Паліцыя, якую выклікалі мінакі, выбіла дзверы ў кватэру і затрымала гвалтаўнікоў.

Адвакаты затрыманых у тэлеэфіры расказалі іншую версію здарэння, піша nn.by. Па іх словах, 21-гадовая порназорка займалася сэксам добраахвотна, але чакала грошы. А з акна яна выскачыла сп'яну. Спалоханыя такім развіццём падзей, мужчыны занеслі яе назад, але дзяўчына пачала буяніць. Тады яе прыкавалі.

Мужчыны знаходзяцца ў следчым ізалятары.

Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі