Беларусь абвінавачвае Адрыяна Севярына ў палітычнай ангажаванасці

Беларусь заклікае Раду ААН па правах чалавека скасаваць мандат адмысловага дакладчыка па нашай краіне Адрыяна Севярына. Пра гэта 12 чэрвеня заявіў прадстаўнік Беларусі пры ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Сяргей Алейнік. "Праз сваю палітычную ангажаванасць спецдакладчык свядома ідзе на паданне скажонай або фальсіфікаванай інфармацыі", – заявіў Алейнік. Па яго словах, даклад з'яўляецца "прадуктам некампетэнтнага і палітычна ангажаванага эксперта, зацікаўленага ў стварэнні негатыўнага вобраза нашай краіны".

Расія таксама выступае за найхутчэйшае спыненне мандата адмысловага дакладчыка Рады ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта 12 чэрвеня заявіў супрацоўнік прадстаўніцтва Расіі ў Жэневе.

У абарону Беларусі выказаліся дэлегацыі Кубы, Карэі, ПАР, Пакістана, Індыі, Ірана, Венесуэлы, Інданэзіі, Кітая.

"Салідарнасць"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі