Беларус-абаронца Бахмута: "Як у фільмах пра штрафбаты ў Другую сусветную"

Ян Мельнікаў ("Беларус") у Бахмуце / t.me/belsat
Ян Мельнікаў ("Беларус") у Бахмуце / t.me/belsat

Камандзір батальёна "Волат" палка Каліноўскага Ян Мельнікаў ("Беларус") расказаў @charter97_org пра сітуацыю на ўчастку фронту ў Бахмуце, дзе беларусы трымаюць абарону. "Асноўная тактыка праціўніка — пяхотныя групы па шэсць-восем-дванаццаць-пятнаццаць чалавек, — кажа ён. — Як у фільмах пра штрафбаты ў Другую сусветную, яны ідуць на верную смерць, на забой. Аднак з-за той колькасці сіл, якая выкарыстоўваецца на гэтым кірунку, іх тактыка мае некаторы поспех. Колькасцю жывой сілы расіяне пераўзыходзяць у некалькі разоў колькасць украінскай арміі".

Звычайна расіяне пасылаюць некалькі груп, каб выявіць назіральныя, а таксама агнявыя і апорныя пункты абаронцаў Бахмута. Яны прасоўваюцца наперад і фактычна выклікаюць агонь на сябе, што дазваляе выявіць асноўныя агнявыя пазіцыі. "Далей расіяне спрабуюць нанесці агнявое паражэнне — мінамётамі, агнямётамі, гранатамётамі, а пасля гэтага спрабуюць па флангах заводзіць групы, каб заняць пазіцыі", — расказвае добраахвотнік.

Мельнікаў кажа, што байцы "Волата" маюць на ўзбраенні зенітныя і супрацьтанкавыя комплексы, тры 120-міліметровыя мінамёты, падраздзяленні беспілотнікаў, якія дапамагаюць пяхоце і карэктуюць агонь артылерыі. А беларускія медыкі дапамагаюць і суседнім падраздзяленням. "Нашы задачы вельмі шырокія", — дадае камандзір.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі