БАЖ праводзіць інтэрнэт-рэферэндум па палажэннях законапраекта "Аб СМІ"

Інтэрнэт-рэферэндум па некаторых палажэннях законапраекта "Аб сродках масавай інфармацыі" праводзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў.

БАЖ прапануе ўсім жадаючым выказаць сваё стаўленне да іх шляхам галасавання на інтэрнэт-старонцы арганізацыі. На інтэрнэт-рэферэндум выстаўленыя тры пытанні:

Як Вы ставіцеся да прапановы рэгістраваць інтэрнет-рэсурсы як СМІ?
Як Вы ставіцеся да абмежавання замежных інвестыцый у беларускія СМІ?
Як Вы ставіцеся да неабходнасці перарэгістроўваць СМІ пасля ўступлення Закона “Аб СМІ” ў сілу?


БАЖ нагадвае, што гэты дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях і ўхвалены Саветам Рэспублікі - нягледзячы на шматлікія заклікі беларускай і міжнароднай грамадскасці не прымаць закон паспешліва, наладзіць яго шырокае грамадскае абмеркаванне і дачакацца міжнароднай экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі