Базавая велічыня ў Беларусі павысіцца з 1 студзеня на 1,5 рубля

Базавая велічыня ў Беларусі павысіцца з 1 студзеня на 1,5 рубля

Базавая велічыня ў Беларусі з 1 студзеня 2020 года будзе складаць 27 рублёў. Адпаведнае рашэнне прынятае пастановай Савета міністраў №861 ад 13 снежня 2019 года. 

Папярэдняе павышэнне базавай велічыні адбылося роўна за год да таго. 1 студзеня 2019-га яна павялічылася з 24,5 да 25,5 рубля. Цяперашняе павышэнне складзе адразу паўтара рубля.

Ад базавай велічыні залежаць памеры дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў ды іншых выплат.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі