Байпол і Белпол заключылі джэнтэльменскае пагадненне

Удзельнікі ініцыятывы "Байпол" са Святланай Ціханоўскай

Удзельнікі ініцыятывы "Байпол" са Святланай Ціханоўскай / tsikhanouskaya.org

Ініцыятывы беларускіх экс-сілавікоў у выгнанні — Белпол і Байпол — заключылі джэнтэльменскае пагадненне. І дапамог тут Офіс Ціханоўскай. Пра гэта ў новым выпуску праграмы "Жыццё-Маліна" распавёў былы следчы і "белполавец" Андрэй Астаповіч.

Па словах Астаповіча, да кампрамісу калегі прыйшлі без яго ўдзелу, хаця ягонай думкі на гэты конт пыталіся. Дамовы бакі прытрымліваюцца — публічна ніхто нікога не палівае брудам. 

Прычынай такой дамовы стаў меркаваны выхад відэа кіраўніка Байпол Аляксандра Азарава са зваротам да грамадскасці наконт праходжання паліграфа дэмакратычнымі лідарамі.

"Яшчэ да гэтага яны звярнуліся да Офіса Ціханоўскай, сказалі: будзе бяда, у калектыве наспявае [канфлікт], хутка будзе выбух". У Офісе сказалі, што будуць разбірацца. У той жа дзень ці праз дзень Азараву сказалі: "Маўчы. Пакуль не выходзь. Ніякіх відэа. Мы прыедзем, разбяромся".

У выніку відэа выйшла, канфлікт разгарэўся, а медыятарамі стаў Офіс. 

"Прыйшоў той бок, гэты. Нешта паміж сабою вырашалі, размаўлялі, давалі абяцанні", — распавёў Астаповіч.

Публічны канфлікт паміж удзельнікамі арганізацыі былых беларускіх сілавікоў Байпол здарыўся напачатку лета 2023 года, калі Азараў паведаміў пра страту кантроля над сацсеткамі аб'яднання. Частка калектыву пакінула арганізацыю з цягам часу ператварыўшыся ў ініцыятыву Белпол. Абодва аб'яднанні займаюцца расследваннямі. 

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі