Байдэн прапанаваў Трампу правесці тэледэбаты

Джо Байдэн і Дональд Трамп

Джо Байдэн і Дональд Трамп / АР

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прапанаваў Дональду Трампу правесці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў тэледэбаты — у чэрвені на тэлеканале CNN і ў верасні на тэлеканале ABC. Экс-прэзідэнт прыняў гэтую прапанову, але прапанаваў, каб дэбатаў было больш, паведамляе "Голас Амерыкі".

Адзначаецца, што гэта была першая афіцыйная прапанова перадвыбарчага штаба Байдэна, якая прадугледжвае прамыя перамовы паміж двума штабамі з нагоды правілаў, вядучых і мадэратараў дэбатаў. "Дональд Трамп двойчы прайграў мне дэбаты ў 2020 годзе. З тых часоў ён не з'яўляўся на дэбатах, — кажа прэзідэнт ЗША ў відэазвароце. — Цяпер ён паводзіць сябе так, быццам хоча зноў са мной падыскутаваць. Парадуй мяне, прыяцель. Я нават гатовы прайсці праз гэта двойчы".

Трамп, які адмовіўся ад дэбатаў са сваімі сапернікамі ў рэспубліканскай перадвыбарнай гонцы, у апошнія тыдні выклікаў Джо Байдэна на паядынак, прапануючы правесці дэбаты "ў любы час, у любым месцы".

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША прызначаныя на 5 лістапада 2024 года.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі