Байдэн паабяцаў, што ў выпадку нападу Ірана падтрымка Ізраіля будзе "жалезнай"

Ізраільскія вайскоўцы

Ізраільскія вайскоўцы / twitter.com/idfonline/

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў, што ў выпадку нападу Ірана падтрымка Ізраіля будзе "жалезнай". Тэгеран можа адказаць на ўдар першага красавіка па будынку іранскага консульства ў Сірыі, у выніку якога загінулі 7 высокапастаўленых іранскіх вайскоўцаў (у тым ліку два генералы). Іран і Сірыя абвінавацілі тады ў нападзе Ізраіль, які ўстрымаўся ад каментароў.

Байдэн папярэдзіў, што іранцы пагражаюць "сур'ёзным нападам" на Ізраіль, які можа адбыцца ў любы момант. "Мы маем намер зрабіць усё магчымае, каб абараніць бяспеку Ізраіля", — падкрэсліў прэзідэнт Злучаных Штатаў.

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі заявіў 10 красавіка ў сваёй прамове, што Ізраіль "павінен быць пакараны і ён будзе пакараны". Удар па консульстве ў Дамаску назваў "нападам на тэрыторыю Ірана".

Як адзначае "Бі-Бі-Сі", Белы дом імкнецца паслаць іранцам публічны і ясны сігнал аб тым, што, нягледзячы на ўсе рознагалоссі паміж прэзідэнтам Байдэнам і прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху з нагоды метадаў вядзення вайны ў сектары Газа, любы напад на Ізраіль будзе сустрэты рашучым адказам Вашынгтона.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі