Байцы беларускага спецпадраздзялення "Алмаз" ваявалі з "тэрарыстамі" ў Сочы

Сумесныя тактычна-спецыяльныя вучэнні спецпадраздзяленняў МУС Беларусі і Расіі прайшлі ў Сочы. З беларускага боку ў іх удзельнічалі байцы "Алмазу" (спецпадраздзяленне МУС Беларусі). Падчас вучэнняў адпрацоўвалася кіраванне дзейнасцю спецаддзелаў падчас антытэрарыстычных аперацый на аб'ектах спартыўнага прызначэння.

Як адзначае сайт vreso.ru, актыўная іх фаза працягвалася каля 50 хвілін, у ёй удзельнічалі 28 адзінак тэхнікі, у тым ліку безпілотныя самалёты, баявыя верталёты, аўтамабілі сістэмы "Тыгр", 180 байцоў спецпадраздзяленняў, а сярод іх і беларусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі