Па выніках матчаў 21-га тура барысаўскі БАТЭ згубіў лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе, саступіўшы яго мінскаму МТЗ-РІПА.
БАТЭ на сваім полі да 85-й хвіліны выйграваў у "Смаргоні" з лікам 2:0
(Блізнюк, 42, Няхайчык, 78), аднак госці здолелі забіць адзін гол - на
85-й хвіліне вызначыўся Літвінчук. А на 92-й хвіліне Сасноўскі забіў
гол у свае вароты - 2:2.
Нагадаем, учора мінскі МТЗ-РІПА перамог на сваім полі магілёўскі
"Днепр" з лікам 3:1 і ачоліў табліцу чэмпіянату. У каманды Юрыя Пунтуса
45 ачкоў пасля 21 гульні, у БАТЭ 44 ачкі і адна гульня ў запасе.
Сёння таксама адбыліся матчы: "Шахцёр" - "Нафтан" - 3:0, "Віцебск" - "Гомель" - 1:1.