БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы

БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы

БАТЭ выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Пасля гасцявой перамогі над "Сараева" (2:1), барысаўчане згулялі ўнічыю (0:0) на сваім полі. За выхад у групавы раўнд еўракубка каманда Аляксея Багі пазмагаецца з "Астаной" з Казахстана: 22 жніўня — у гасцях, 29 жніўня — на "Барысаў-Арэне".

Салігорскі "Шахцёр" пасля гасцявога паражэння ад італьянскага "Тарына" (0:5), у чацвер на мінскім стадыёне "Дынама" згуляў унічыю 1:1 і развітаўся з Лігай Еўропы.

Тэкставы анлайн паядынкаў можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі