БАТЭ сёння згуляе ў Лізе Еўропы з “Кёльнам”

БАТЭ сёння згуляе ў Лізе Еўропы з “Кёльнам”

У чацвер, 2 лістапада, БАТЭ згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы ў гасцях з “Кёльнам”. Матч пачнецца ў 23.05, жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”. Два тыдні таму барысаўчане выйгралі на “Барысаў-Арэне” ў нямецкай каманды з лікам 1:0. Адзіны гол тады забіў Аляксей Рыас.

Таксама сёння ў нашай групе Н пройдзе яшчэ адзін матч — “Арсенал” прыме “Црвену Звезду”. “Арсенал” з 9 ачкамі лідыруе ў групе, у БАТЭ і “Црвены Звезды” па 4 ачкі, “Кёльн” ачкоў не мае. Такім чынам у барысаўчан ёсць шанец выйсці на другое месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі