БАТЭ сёння стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
![БАТЭ сёння стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000028_4d3cd2939292fb2643257ece003ffab3_122417.jpg.webp?itok=iQDS5MHF)
У сераду, 12 ліпеня, БАТЭ стартуе ў кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. На “Барысаў-Арэне” каманда Аляксандра Ермаковіча ў 2-м раўндзе прыме армянскі “Алашкерт”, пачатак у 20.30. Жывая трансляцыя — на тэлеканале “Беларусь 5”. Судзіць паядынак будзе брыгада арбітраў з Албаніі на чале з Энеа Ёргі.
Як вядома, сёння не зможа згуляць з-за траўмы абаронца Каспар Дубра, з-за дыскваліфікацыі — нападаючы Віталь Радзівонаў. Аднак зможа дэбютаваць паўабаронца Станіслаў Драгун, які нядаўна з’явіўся ў камандзе.
“Алашкерт” у 1-м раўндзе кваліфікацыі не без праблем перайграў сціплы андорскі клуб “Санта-Калома” — 1:0 (на сваім полі) і 1:1 (у гасцях).
Форма, у якой сёння згуляюць каманды. Фота: fcbate.by