Вы тут

БАТЭ стаў аднаасобным лідэрам футбольнага чэмпіянату Беларусі

"Днепр" — БАТЭ / fcbate.by

БАТЭ стаў аднаасобным лідэрам футбольнага чэмпіянату Беларусі. У трох турах барысаўчане атрымалі тры перамогі. У нядзелю ў гасцях быў абыграны магілёўскі "Днепр" — 3:0. "Нёман" выйграў у брэсцкага "Дынама" — 2:1, "Іслач" і "Шахцёр" згулялі ўнічыю 1:1. Мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло "Славію" — 2:1, "Мінск" выйграў у "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0, а "Энергетык-БДУ" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 1:1. 11 красавіка сустрэнуцца "Арсенал" і "Віцебск", "Белшына" і "Гомель".

У БАТЭ 9 ачкоў, "Энергетык-БДУ", "Нёман" і мінскае "Дынама" маюць па 7.

У 4-м туры БАТЭ згуляе ў Салігорску з чэмпіёнам краіны "Шахцёрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.