Вы тут

БАТЭ сенсацыйна прайграў "Іслачы" ў Кубку Беларусі

Падчас матча БАТЭ — "Іслач" / fcbate.by

"Іслач" стала першым паўфіналістам Кубка Беларусі, сенсацыйна выйграўшы ў БАТЭ.

У матчы 14 сакавіка футбалісты "Іслачы" ў другім чвэрцьфінальным матчы турніру перамаглі барысаўчан з лікам 1:0. Аўтарам пераможнага гола на 32-й хвіліне гульні стаў Дзмітрый Камароўскі. Першая сустрэча камандаў завяршылася ўнічыю — 1:1. Такім чынам, "Іслач" выйшла ў паўфінал Кубка Беларусі.

15 сакавіка пройдуць яшчэ два чвэрцьфінальныя матчы. Прычым абодва яны адбудуцца ў Бабруйску. У 13:00 будуць гуляць "Слуцк" і мінскае "Дынама" (першая сустрэча скончылася перамогай сталічнай каманды 2:0). А ў 17:30 мясцовая "Белшына" сустрэнецца з салігорскім "Шахцёрам", якому разгромна прайграла ў першым матчы (0:5).

Апошні з чвэрцьфінальных матчаў пройдзе ў Гомелі 16 сакавіка. Футбалісты мясцовага "Лакаматыва" выйдуць супраць "Віцебска". У першай сустрэчы віцябляне перамаглі з лікам 1:0.