БАТЭ падрыхтаваў ролік пра матч з "Шахцёрам" у стылістыцы нямога кіно

БАТЭ падрыхтаваў ролік пра матч з "Шахцёрам" у стылістыцы нямога кіно

ФК БАТЭ падрыхтаваў відэаролік пра нядаўні матч з салігорскім "Шахцёрам" у чэмпіянаце Беларусі ў стылістыцы нямога кіно стогадовай даўніны. У цэнтральным паядынку тура барысаўчане ўпусцілі перамогу і, як лічаць, не без дапамогі суддзі. У Беларускай федэрацыі футбола таксама прызналі, што суддзя Віталь Севасцьянік не павінен быў залічваць другі гол у браму БАТЭ, паколькі перад гэтым было парушэнне. Гэты скандальны эпізод стаў прычынай шматлікіх эмацыйных выказванняў і нават нападу на аўтамабіль, на якім ехала брыгада арбітраў і інспектар матчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі