БАТЭ не здолеў прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў

Барысаўскі БАТЭ не здолеў прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У матчы 3-га кваліфікацыйнага этапа наша каманда прайграла ў Бухарэсце румынскай “Сцяўа” з лікам 0:2.

Гаспадары поля вызначыліся ўжо на 12-й хвіліне, гол пасля вуглавога забіў Захарыя. Перад гэтым выдатная магчымасць адкрыць лік была ў барысаўчан, але варатар адбіў мяч пасля ўдару ва ўпор Паўла Платонава.

У другім тайме беларусы прыбавілі. На 53-й хвіліне БАТЭ правёў прыгожую атаку, але мяч цудам не патрапіў у вароты. Нашыя футбалісты не паспелі вярнуцца да сваіх варот, як “Сцяўа” правяла імклівую контраатаку і Неага забівае другі гол.

Лік да канца гульні ўжо не змяніўся. "Сцяўа" супакоілася і барысаўчане мелі яшчэ некалькі добрых галявых момантаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі