БАТЭ і "Ювентус" выселілі мінскае "Дынама" на стадыён "Тарпеда"

Мінскія дынамаўцы правядуць чарговы матч чэмпіянату Беларусі па футболе на стадыёне "Тарпеда". Прычынай такога "пераезду" сталі хатнія гульні барысаўскага БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".
Як вядома, 30 верасня на сталічным стадыёне "Дынама" барысаўчане прымаюць турынскі "Ювентус". У гэты ж дзень праходзяць і матчы 25-га тура чэмпіянату Беларусі. І калі матч БАТЭ з "Савітам" перанесены, дык мінскае "Дынама" 30 верасня мусіць сустракацца з "Гранітам" з Мікашэвіч. Таму і давялося дынамаўцам шукаць у Мінску іншую арэну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі