БАТЭ і МТЗ-РІПА атрымалі чарговыя перамогі ў чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю праходзяць матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Барысаўскі БАТЭ атрымаў "валявую" перамогу ў Лунінцы над мікашэвіцкім "Гранітам" — 3:1 (у гаспадароў поля вызначыўся ў першым тайме Сашчэка, у барысаўчан у другім тайме — Валадзько, Крывец і Скавыш). Трэцюю перамогу запар святкаваў і сталічны МТЗ-РІПА, які выйграў у "Мінска" — 1:0 (гол забіў Камара).
Жодзінскае "Тарпеда" і магілёўскі "Днепр" згулялі ўнічыю 0:0. Мінскае "Дынама" ў Наваполацку абыграла мясцовы "Нафтан" — 2:0. "Гомель" перамог на сваім полі брэсцкае "Дынама" — 3:1, салігорскі "Шахцёр""Смаргонь" з лікам 2:0, а "Віцебск" — гродзенскі "Нёман" — 2:1.

Турнірную табліцу чэмпіянату можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі