БАТЭ атрымаў сёмую запар перамогу ў чэмпіянаце Беларусі

У нядзелю прайшлі матчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Лідэр — барысаўскі БАТЭ — перамог у гасцях "Віцебск" з лікам 2:0 (вызначыліся Паўлаў і Крывец). Цяпер у чэмпіёна краіны 21 ачко — стоадсоткавы вынік.
Сталічны МТЗ-РІПА прайграў дома магілёўскаму "Дняпру" — 0:1. Аўтсайдэр — мікашэвіцкі "Граніт" — перамог у Лунінцы мінскае "Дынама" — 2:1. "Гомель" на сваім полі атрымаў "валявую" перамогу над жодзінскім "Тарпеда" — 2:1. "Нафтан" упэўнена перамог "Смаргонь" — 3:0, а "Мінск" нечакана разграміў у Салігорску "Шахцёр" — 5:0. "Нёман" (Гродна) прайграў дома брэсцкаму "Дынама" — 0:1.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:

БАТЭ — 21 ачко
"Нафтан" — 13
"Днепр" — 12
"Тарпеда" — 11
"Дынама" (Мн) — 11
"Дынама" (Бр) — 11
"Нёман" — 10
"Гомель" — 9
"Мінск" — 9
МТЗ-РІПА — 8
"Віцебск" — 7
"Граніт" — 6
"Шахцёр" — 6
"Смаргонь" — 4

Сяргей Крывец з БАТЭ па-ранейшаму з'яўляецца найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, на яго рахунку ўжо 7 забітых мячоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі