БАТЭ атрымаў чарговую перамогу, МТЗ-РЫПА адстаў на 11 ачкоў

Барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі па футболе. На гэта раз над брэсцкім “Дынама” – 2:1. Галы ў гаспадароў забілі Віталь Радзівонаў і Генадзь Блізнюк. Такім чынам зараз БАТЭ мае 42 ачкі пасля 17 гульняў. Яго пераследнікі – МТЗ-РЫПА і “Гомель” - яшчэ больш адсталі, бо ў 18-м туры пацярпелі паразы.

У МТЗ-РЫПА 31 ачко пасля 18 матчаў, а ў “Шахцёра”, які паступова выйшаў на трэцяе месца з сярэдзіны табліцы, 30 ачкоў (таксама пасля 18 матчаў). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі