Батальён унутраных войск перакінуты ў Магілёў для падаўлення “беспарадкаў"

Батальён унутраных войск 30 кастрычніка зрабіў марш-кідок у Магілёў для падаўлення “беспарадкаў”, якія ўзніклі ў адной з калоній. Іншы батальён на тэрыторыі Мінскага раёна шукае ўзброеную групу ўцекачоў-зняволеных. Гэта – легенда камандна-штабных вучэнняў, што праходзяць ва ўнутраных
войсках Беларусі з удзелам дзвюх брыгадаў. У іх задзейнічаныя аддзелы,
якія дыслакуюцца на тэрыторыі Магілёўскай і Гомельскай абласцей.

Падчас
трохдзённых вучэнняў адпрацоўваецца кіраванне аддзеламі брыгады
ўнутраных войскаў падчас узнікнення надзвычайных сітуацый.


БелаПАН